Шырав
Çыхăну
Редакци адресĕ:
Чăваш ен, Çĕрпӳ районĕ, Михайловка ялĕ, Хĕвел ур., 1.

Адрес редакции:
Чувашия, Цивильский район, д. Михайловка, ул. Солнечная, 1

Email: civhim2@narod.ru
Тел.(факс): (83545) 6-30-90
 
Козаченко Ирина Григорьевна, учитель белорусского языка и литературы.
Республика Беларусь, Лельчицкая районная гимназия.
 
Сучаснаму настаўніку для таго, каб зрабіць дзейнасць вучняў на ўроках разнастайнай, могуць стаць добрай падтрымкай інтэрактыўныя рабочыя аркушы. Інтэрактыўным рабочым аркушам прынята называць лічбавы сродак арганізацыі настаўнікам вучэбнай дзейнасці школьнікаў з дапамогай вэб-сэрвісаў. У залежнасці ад пастаўленай мэты і здольнасці настаўніка сканструяваць інтэрактыўны рабочы аркуш, праца з такімі аркушамі можа ўключаць у сябе поўны цыкл вучэбнай актыўнасці: ад вызначэння тэмы і пастаноўкі мэты да ацэньвання вынікаў вучнёўскай работы.
Выкарыстанне інтэрактыўных камп’ютарных заданняў дае магчымасць вучню авалодаць пэўнай сумай ведаў, развіць яго творчае мысленне, сфарміраваць уменні і навыкі самастойнага пошуку, аналізу і ацэнкі інфармацыі.
 

Çĕнĕ шухăш хуш:

► Сирĕн ят:
► Шухăш:


► URL:
► E-mail: